Алена ВАСІЛЕЎСКАЯ настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці. Роднае слова 10/2002
Святкаванне зборнай суботы
Сцэнар фальклорнай вечарыны
На сцэне — дэкарацыі сялянскай хаты. На лавах сядзяць дзяўчаты — яны працуюць над элементамі ўпрыгожання вясельнага адзення нявесты.Вядучы (голас за сцэнай). Вяселле — цыкл абрадаў і ўрачыстасцяў, якія суправаджалі шлюб. Адным з этапаў вяселля з’яўляецца зборная субота. Напярэдадні вяселля да нявесты прыходзілі сяброўкі, суседкі. У народзе гэты абрад яшчэ называюць “паненскі вечар”, “вянкі”, “дзявічкі”, “суборы”...
Нявеста. Дзякуй вам, дзеванькі, што прыйшлі да мяне, прывецілі.
1-я дзяўчына. Ой, што ж ты кажаш, Рытачка, ці ж мы не сяброўкі твае? Ці ж маглі б мы не дапамагчы табе, з табою не парадавацца, да такога важнага дня не падрыхтавацца?
2-я дзяўчына. Хутчэй бы заўтрашні дзень! А вяселле ж будзе багатае, сваякоў колькі панаехала!
3-я дзяўчына. А дружкі ў жаніха! Усе прыгожыя ды статныя! Адно, дзяўчаты, не зявайце!
4-я дзяўчына. Але і нам глядзець трэба, каб не прадзешавіць: маладую трэба з гонарам прадаць!
5-я дзяўчына. Тут і казаць няма чаго! Увесь свет пройдзеш, а такой прыгажуні не знойдзеш.
6-я дзяўчына. Ды хіба ж толькі прыгажосць! Як людзі кажуць, каб быў прыгожы, ды гожы.
А тут і працавітая, і вясёлая, і ласкавая. Хай бы долечка шчаслівая!
2-я дзяўчына. Паваражыць трэба было б і даведацца пра лёс.
Нявеста. Спрабавала я варажыць. За тыдзень перад вяселлем дзве місы паставіла. адну — з хлебным зернем, а другую — з вадой. Паднесла курыцу, то яна стала кляваць зерне, значыць, муж будзе гаспадаром.
3-я дзяўчына. А калі б пачала піць ваду?
4-я дзяўчына (смеючыся). Значыць, муж быў бы п’яніцам.
На сцэну выходзяць бацька, маці і брат нявесты. Бацька выносіць і ставіць на сярэдзіну хаты дзяжу. Маці накрывае яе вывернутым кажухом.
Бацька. Цішэй, цішэй, сакатухі! На справы не забывайцеся!
5-я дзяўчына. Ой не, дзядзька Рыгор, усё памятаем:
Брат сястру на пасад вядзе,
Вядзе, вядзе да выпытвае...
Вядзе, вядзе да выпытвае...
Дзяўчаты падыходзяць бліжэй. Брат бярэ нявесту за руку, абводзіць вакол дзяжы.
Брат (звяртаючыся да бацькоў).
Блаславіце, татка і маці,
Сястру на пасад саджаці!
Бацькі.Блаславіце, татка і маці,
Сястру на пасад саджаці!
Бог блаславіць,
А айцец і маць вяліць!
1-я дзяўчына (падыходзіць да нявесты і звяртаецца да бацькоў). Дзядзька Рыгор і цётачка Ганна! Хоць каса — і дзявоцкая краса, але дайце сваё бацькоўскае блаславенне на тое, каб касу расплесці і з дзявоцтвам Рытачцы развітацца.А айцец і маць вяліць!
Бацькі. Бласлаўляем!
1-я дзяўчына расплятае і расчэсвае касу нявесты. Астатнія дзяўчаты водзяць карагод вакол іх і напаўголаса спяваюць:
Зборная суботачка настала,
Рытачка дзевачак збірала.
Пасадзіўшы, работкі задала:
Чырвоныя стужачкі ўшпіляць,
Рытачцы галовачку прыбіраць...
1-я дзяўчына. Ну, а зараз, дзеванькі, час і працу сваю здаваць, Рытачку да вяселля рыхтаваць, яе ўбор святочны збіраць. Як у народзе кажуць: дзеўкам — суборы, а нявесце — зборы.Рытачка дзевачак збірала.
Пасадзіўшы, работкі задала:
Чырвоныя стужачкі ўшпіляць,
Рытачцы галовачку прыбіраць...
Кожная з дзяўчат бярэ ўпрыгожанне, адзенне і ўруЧае маладой.
1-я дзяўчына.
Ой, звілі да й вяночак,
3 зялёнае руты цвяточак...
Паглядзі, Рытачка, які твой вяночак (надзявае вянок на галаву нявесце). Хай жыццё ваша будзе шчаслівым і прыгожым.3 зялёнае руты цвяточак...
2-я дзяўчына. А вось і кветачкі, якія мы нашылі для дружыны жаніха. Пэўна ж, павінны спадабацца (падае штучныя яркія кветкі).
3-я дзяўчына. Фата белая, амаль празрыстая (падае фату). Твар твой, Рытачка, закрываць будзе. Няхай адносіны вашы будуць такімі ж чыстымі і празрыстымі.
4-я дзяўчына. I кофта падрыхтаваная, і андарак (падае). Каб усё ў нашай нявесты было да месца.
5-я дзяўчына. Каб жа дружына маладога не высмеяла нас заўтра песнямі ці прыпеўкамі.
6-я дзяўчына. Вясельны ўбор гатоў! Дык давайце заспяваем, пацешым нявесту і бацькоў яе.
Усе разам спяваюць адну з абрадавых песняў (напрыклад, “Ляцелі гусачкі цераз сад...”).
Чуецца стук у дзверы. Адна з дзяўчат падбягае і адчыняе іх. Заходзяць хлопцы.
1-ы хлопец. Добры дзень у хату! А хто ж тут так добра спявае?
2-я дзяўчына. Мы спяваем. А вам што за справа?
Астатнія дзяўчаты акружаюць нявесту, імкнуцца схаваць.
2-і хлопец. А каго гэта вы хаваеце? I нам ахвота паглядзець!
Набліжаюцца да дзяўчат, імкнуцца зазірнуць у сярэдзіну.
3-я дзяўчына. Раней трэба было глядзець.
Хлопцы адступаюць.
3-і хлопец. Пойдзем, хлопцы! Мы не туды трапілі!
4-ы хлопец. I праўда, такога цвету па ўсяму свету. Пойдзем туды, дзе і нас чакаюць.
4-я дзяўчына.
Так, так,
Не лезь, братка, у бітву,
Не чапай нашай брытвы,
Яна спрытна голіць,
Языком з хаты гоніць.
Не лезь, братка, у бітву,
Не чапай нашай брытвы,
Яна спрытна голіць,
Языком з хаты гоніць.
Хлопцы выходзяць. Дзяўчаты прадаўжаюць размову.
5-я дзяўчына. Ну вось, глядзі ты, якія ганарыстыя!
6-я дзяўчына. Але ж і нам, дзяўчаты, час збірацца. На заўтра ж трэба рыхтавацца. Пойдзем ужо дахаты.
Нявеста. Дзякуй вам, дзяўчаты, дзякуй вам сябровачкі, за дапамогу. Цяжка мне развітвацца дзявоцтвам, з вамі, даражэнькія. Нездарма кажуць, што як пасаджана, так і асуджана. Прыміце ж ад мяне стужкі, якія заплятала я ў касу дзявочую, бо цяпер мне ўжо яны не спатрэбяцца (падыходзіць да дзяўчат, цалуе іх па чарзе і дорыць стужкі).
1-я дзяўчына. I вам жа дзякуй за запрашэнне. Давайце, дзяўчаты, заспяваем і рушым да дому.
Дзяўчаты збіраюцца і выходзяць з хаты з песняй “Бывайце здаровы, жывіце багата”.
Літаратура
Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. — Мн., 1996.Дай Божа знаць, з кім век векаваць: Беларуская народная варажба / Склад. У. Васілевіч. — Мн. 1993.
Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укл. У. Васілевіч. Кн. 2. — Мн., 1998
Сысоў У. 3 крыніц спрадвечных. — Мн., 1997.